Dataset Viewer
filename
stringlengths 13
13
| text
stringlengths 6
382
| audio
audioduration (s) 1.03
25.3
|
---|---|---|
chunk_001.mp3 | Здароўкі! Гэта зноў мы, канал Загляне сонца. Сёння ў эфіры кіно і немцы, якіх актыўна абвінавачваюць у знішчэнні Мінска. | |
chunk_002.mp3 | Нібыта ў 1941 годзе разбамбавалі ажно 80% будынкаў, узнаўляць не было чаго, таму прыйшлося рабіць усё наноў. Я чуў, што | |
chunk_003.mp3 | гэта не зусім праўда. І наш гістарычны рэдактар Алесь кажа, што накірунак думкі слушны. | |
chunk_004.mp3 | Давайце разбірацца. | |
chunk_005.mp3 | Як гучыць савецкі наратыў? | |
chunk_006.mp3 | Ну, так, як нас вучылі ў школе. Немцы, халера іх бяры, не пакідаюць ад беларускай сталіцы нічога ці амаль нічога. | |
chunk_007.mp3 | І тут на экране нешта пачынае ззяць. І з'яўляецца савецкі бог-дэміург Сталін, які кажа так урачыста: Няхай тут будзе горад-сонца. | |
chunk_008.mp3 | Савецкі наратыў, як гэта часта бывае, становіцца афіцыйным у РБ. У нас нават дзень незалежнасці пераставілі на 3 ліпеня, | |
chunk_009.mp3 | дата, так бы мовіць, вызвалення Мінска. Маўляў, з гэтага самага моманту і пачынаецца стварэнне беларускага сусвету. | |
chunk_010.mp3 | Ну, той легендарны пацалунак першага партызана і партызанкі. Гісторыя прыблізна такая ж. | |
chunk_011.mp3 | Універсальная ілюстрацыя для вышэйпазначанага свята - карціна, якую кожны ведае са школы. | |
chunk_012.mp3 | Валянцін Волкаў, "Мінск 3-га іюля 1944 года". | |
chunk_013.mp3 | Там, ну, натуральная ідылія: савецкі танк, дзеці, жанчыны з кветкамі, а на фоне яшчэ дымяцца руіны горада. Але знаўцы тэхнікі кажуць, што ёсць важны, вельмі важны поінт. | |
chunk_014.mp3 | Адзін баец, мы яго зараз паказваем на экране, таму, калі ласачка, дастаньце тэлефон са сваёй кішэні, ліха тармазіць на нямецкім матацыкле. | |
chunk_015.mp3 | Ёсць меркаванне, што менавіта на нямецкім, бо ў СССР матацыклы пад вайсковыя патрэбы ў той час не рабілі. | |
chunk_016.mp3 | І адсюль выцякае жахлівы поінт: мастак Волкаў увесь час акупацыі знаходзіўся на занятай фашыстамі тэрыторыі. | |
chunk_017.mp3 | Таму цалкам мог намаляваць сустрэчу народам | |
chunk_018.mp3 | немцаў. Не кладзіце тэлефон у кішэню, зараз мы на экране круцім кадры менавіта з 1941 года. | |
chunk_019.mp3 | Жанчыны нясуць кветкі немцам менавіта на моцыках. | |
chunk_020.mp3 | Магчыма, ужо пасля фашысты сапраўды змяніліся камуністамі. | |
chunk_021.mp3 | Ладна, давайце не пра тэхніку і Волкава з яго бедамі, а пра горад. | |
chunk_022.mp3 | Напярэдадні вайны Мінск, хоць і быў сталіцай, выглядаў далёка не фэнсі. | |
chunk_023.mp3 | Па факце, старая забудова 19 стагоддзя, як правіла, адна-двухпавярховая. | |
chunk_024.mp3 | Канечне, касцёлы і пэўная колькасць крутых дамоў па тыпу гатэля | |
chunk_025.mp3 | Еўропа. Але глабальна - мора драўляных хатаў і не заўжды брукаваныя вуліцы. | |
chunk_026.mp3 | Мы рабілі адмысловы выпуск пра падарожжа ў беларускую сталіцу 1913 года. | |
chunk_027.mp3 | За амаль 30 гадоў з'явіліся будынкі Дома ўраду, Оперы, Акадэміі навук, Дома афіцэраў ды яшчэ з дзясятак навінак. | |
chunk_028.mp3 | Але яно ўсё выглядала дзіўна і непрапарцыянальна. | |
chunk_029.mp3 | Таму, уласна, да вайны і скрадзіла ідэя пра перанос сталіцы ў Магілёў. Ну, нічым не горшы горад, дый далей ад рыжскай небяспечнай мяжы. | |
chunk_030.mp3 | Важная інфармацыя: мы рабілі тэматычны (іншых не маем) выпуск пра Рыжскую дамову. Калі вам бяспечна, паглядзіце і ўпадабайце гэты відос. | |
chunk_031.mp3 | І на канал падпішыцеся, калі ласка. Хацелася б да лета сабраць 10К. Карацей, толькі ў | |
chunk_032.mp3 | 1940 годзе, пасля далучэння заходніх абласцей, уключна з Беластокам, Інстытут Белдзяржпраект падрыхтаваў скарэктаваную версію генплана Мінску, якую з новымі зменамі і карэктывамі ажыццявілі ўжо пасля | |
chunk_033.mp3 | вайны. | |
chunk_034.mp3 | Чорнай датай для горада лічыцца 24 чэрвеня 1941 году. Балістычных ракет, якімі зараз Расія шмаляе па Украіне, яшчэ не было. | |
chunk_035.mp3 | Таму менавіта самалёты. | |
chunk_036.mp3 | Менавіта яны скідвалі запальвальныя бомбы на горад, справакаваўшы вялікія пажары. Вось тут узгадваем пра агромісты масіў драўлянай забудовы. Тыя дамкі і сараі сталі першымі ахвярамі. Але пытанне: наколькі ўсё было фатальна? На нямецкіх фотках і малюнках і надалей Дом урада тырчыць з мора хатаў. Немцы не ставілі на мэце знішчэння гораду і хацелі прыстасаваць яго да сваіх патрэбаў. | |
chunk_037.mp3 | Але пажар разышоўся вельмі шырока. А савецкія вайскоўцы, партыйныя дзеячы і тым больш пажарныя ўжо эвакуяваліся. | |
chunk_038.mp3 | Ёсць мінская легенда, нібыта тагачасны старшыня гарвыканкама Панамарэнка так звальваў на ўсход, што яго аўто на вялікай хуткасці збіла дзяўчынку. Праўда ці не - вялікае пытанне. | |
chunk_039.mp3 | Але Панамарэнка так часта ўзгадваецца ў нашых відосах, што ёсць прапанова запіліць нешта пра яго. Калі вы за, напішыце, калі ласачка, у каментарах. | |
chunk_040.mp3 | Горад немцы ўзялі ўжо 28 чэрвеня, першы ж тыдзень вайны. | |
chunk_041.mp3 | Драўляную забудову пахерылі шмат у якіх месцах. Каменныя будынкі таксама вельмі пацярпелі. | |
chunk_042.mp3 | На здымках бачна, што цэлымі вуліцамі стаяць каробкі. Аднавіць можна, але вот прам зараз жыць нельга. | |
chunk_043.mp3 | Давайце паглядзім на адзін з нямецкіх авіяздымкаў. Гэта раён плошчы Свабоды. Бачна выгарэўшыя дамы, але агулам горад як горад. Шчыльнай каменнай забудовы ў тым раёне нават больш, чым зараз. | |
chunk_044.mp3 | Дарэчы, пра фотаздымкі. Тут таксама поле для вялікай колькасці маніпуляцый. Напрыклад, у артыкулах на папулярных рэсурсах нярэдка фігуруе вось такі вось здымак. Паглядзіце, калі ласка, на яго. | |
chunk_045.mp3 | Ну, руіны. Ну, Мінск. Але толькі вось херушкі - гэта Варшава. І можна параўнаць, дарэчы, разбурэнне беларускай і польскай сталіц. Дзе рэальна трындзец, а дзе ўсё ж такі не. | |
chunk_046.mp3 | Усе гэтыя вылічанні працэнтаў, колькі гораду знішчылі немцы, і маніпуляцыі на гэтую тэму пачаліся адразу ж пасля вайны. Лагічна. | |
chunk_047.mp3 | Ну як саветы зробяць статыстыку знішчэння гораду, калі ён быў не пад іх кантролем з 41-га па 44-ыя гады? Ніяк. | |
chunk_048.mp3 | Таму кожны піша, як хоча. Знішчана 80% жылога фонду, 60 ці 70, 52,4 і гэтак далей. | |
chunk_049.mp3 | Што рэальна ператварылася ў руіну, а куды проста на тэрыторыю ўпала бомба, а дзе яна яшчэ і дэтанавала і справакавала пажары - не ўдакладняецца. | |
chunk_050.mp3 | Тым больш не ўдакладняецца, што было пашкоджана ўжо савецкімі дыверсантамі пры адступленні з гораду. | |
chunk_051.mp3 | Важны поінт. Даследчык Мінску Сяргей Абламейка, якому мы вельмі рэспектуем, піша, што яны падпальвалі найбольш важныя для саветаў аб'екты. | |
chunk_052.mp3 | Напрыклад, абласную ўправу міліцыі ў раёне цяперашняй вуліцы Янкі Купалы. Карацей, давайце зафіксуем. | |
chunk_053.mp3 | Адмыслоўцы лічаць, што крытычнай колькасці неаднаўляльных стратаў у 1941 годзе Мінск не працярпеў. | |
chunk_054.mp3 | Вайна. Адбыўся чаканы дэмаграфічны адкат. Насельніцтва - каля 100 тысячаў. То бок, гэта не быў Марыупаль ці Бахмут, не горад-прывід. | |
chunk_055.mp3 | Зараз наш мантажор паказвае вам кадры ўкраінскіх сённяшніх гарадоў. Расія занялася сабою і бараніла Маскву з Ленінградам, а Мінск стаў | |
chunk_056.mp3 | мішэнню ўжо савецкіх удараў, бо буйны чыгуначны вузел, праз які праходзіла нямецкая тэхніка. | |
chunk_057.mp3 | Мы не самыя вялікія знаўцы расійскай гісторыі, не прэтэндуем, але іх вайсковы трэнд на выпаленую зямлю відавочны. | |
chunk_058.mp3 | Тагачасны Мінск - нямецкая тэрыторыя, можна знішчаць без шкадавання. Камуністы любілі ажыццяўляць масіраваныя бамбёжкі на "красные" дні календара. Напрыклад, 8 сакавіка 1942 года ці 1 траўня 1943-га. | |
chunk_059.mp3 | Больш за ўсё даставалася раёну Опернага тэатра, бо там нібыта знаходзіўся штаб фашыстаў. Ну, прынамсі, па той бок фронту так лічылі. Найбольш масіраваныя ўдары пачаліся па меры набліжэння фронту і пачатку так званай | |
chunk_060.mp3 | беларускай аперацыі. Гэта чэрвень і пачатак ліпеня 1944 году. Лёсавызначальныя для Мінску рашэнні былі прыняты ў красавіку 44-га ў Маскве. | |
chunk_061.mp3 | Савецкія кіраўнікі далі дазвол на максімалках выкарыстоўваць авіяцыю. | |
chunk_062.mp3 | Дзякуй, ну, такія ў дужках, Сталіну, дзякуй маршалу Жукаву і дзякуй маршалу тагачаснай савецкай авіяцыі Галаванову. | |
chunk_063.mp3 | Дык вось, той самы маршал Галаванаў актыўна справаздачыўся пра нанесеныя ўдары па Брэсцкаму, Люблінскаму, Хелмскаму, Мінскаму і Баранавіцкаму чыгуначным вузлам. | |
chunk_064.mp3 | У чэрвені было здзейснена 6053 самалёта-вылеты. Херачылі па Маладзечна, Асіповічам, Воршы, Лунінцу, Полацку. Колькасць самалётаў у эшалоне магла даходзіць да дзвюх соцень. Наколькі гэта было ў рэчышчы вайны? Наколькі гэта было нармалёва па ваеннай навуцы? Наколькі гэта было гуманна? Наколькі агулам правільна ставіць такія пытанні? | |
chunk_065.mp3 | Я не ведаю. Але пытанне, наколькі кропкавымі і хірургічнымі былі тыя ўдары, яно слушнае. | |
chunk_066.mp3 | Наш Алесь, рэдактар гістарычны наш, просіць не смяшыць яго. Маўляў, глядзіце на Украіну. Бачна, наколькі мэты ў рускіх адпавядаюць выніку. | |
chunk_067.mp3 | Кожны раз ідзе гаворка чыста пра вайсковыя аб'екты і базы скаплення тэхнікі. Трэба зазначыць, што ў | |
chunk_068.mp3 | немцаў у 44-м годзе, у адрозненне ад саветаў 41-га года, працавала СПА (па-руску гэта ПВО). | |
chunk_069.mp3 | То бок самалёты не рызыкавалі спускацца нізка. А калі ты высока (можна зрабіць такое меркаванне), то наогул ніхера не бачыш, куды ты і што кідаеш. | |
chunk_070.mp3 | Так званая Беларуская аперацыя доўжылася з 23 чэрвеня па 29 жніўня. | |
chunk_071.mp3 | Ужо ад сярэдзіны чэрвеня Соўінфармбюро амаль штодня інфармавала пра налёты. | |
chunk_072.mp3 | Класічных баёў з немцамі за горад не было. Сэнсу трымацца за Мінск, які тым больш не меў нейкіх там умацаванняў, як, напрыклад, Кёнігсберг, таксама не было. | |
chunk_073.mp3 | У выніку саветы расхерачылі ўсё з паветра, і немцы адступілі. | |
chunk_074.mp3 | Камуністы зайшлі танкамі, людской сілай. Лічыцца, што ўжо 2 ліпеня фашысты канчаткова пакінулі горад. | |
chunk_075.mp3 | Генеральная эвакуацыя прайшла 28-30 чэрвеня. Але ёсць звесткі, што саветы ебашылі надалей. | |
chunk_076.mp3 | Журналіст Пётр Васілеўскі пазней задаваўся пытаннем: навошта 3 ліпеня, якое сёння адзначаюць як усенароднае свята, | |
chunk_077.mp3 | савецкая авіяцыя нанесла па Мінску, дзе немцаў ужо не было (і савецкая авіяцыя ведала гэта), масіраваны бомбавы ўдар? Гісторыкі ўцямна патлумачыць гэтага факта | |
chunk_078.mp3 | не могуць. Кажуць, што 3 ліпеня мінчукі не мітынгі ладзілі, а хаваліся па склепах ад так званых родных бомбаў. | |
chunk_079.mp3 | Што да савецкіх танкістаў, дык таксама кажуць, што яны мусілі дагнаць фашыстаў (і, дарэчы, зрабілі гэта каля Валожына), таму часу, каб ладзіць сустрэчы і прымаць кветкі ад нібыта шчаслівых мінчукоў, тупа не мелі. | |
chunk_080.mp3 | Праз загад не спыняцца, танкі абмінулі горад або, не спыняючыся, прайшлі ўскраінамі. Гэта чарговае прывітанне спадару Волкаву і яго манументальнай карціне. | |
chunk_081.mp3 | Кажуць, горад нагадваў пекла. Было не да кветак. Страшэнна забруджаны. У цэнтры амаль няма людзей. | |
chunk_082.mp3 | З жудаснай лёгкасцю можна напаткаць на амаль на любой вуліцы вялікую колькасць трупаў - і людзей, і коней. | |
chunk_083.mp3 | Паэт Міхась Лынькоў узгадваў надпісы "Замініравана" на ўцалелых дамах. Бітае аконнае шкло ўелася ў падатлівы асфальт. Тратуары перарабіліся ў такую мазаіку. Ну, і тут ці там сустракаліся абгарэлыя косткі. Жудасна. | |
chunk_084.mp3 | А цяпер віктарына ад нашага гістарычнага рэдактара. Падумайце, калі ласка: | |
chunk_085.mp3 | Калі немцы не абараняліся, чые гэта трупы? | |
chunk_086.mp3 | Яны што, з 1941 года там ляжалі? | |
chunk_087.mp3 | Паміралі людзі, нішчылася архітэктура. Сяргей Абламейка паспрабаваў падбіць гістарычныя будынкі, якія знішчыла менавіта летам 44-га Савецкая армія. | |
chunk_088.mp3 | Мы не ўсё праілюструем, не пра ўсё ёсць фотачкі, але будзе вельмі цікава. | |
chunk_089.mp3 | Езуіцкі калегіум з гарадской вежай. | |
chunk_090.mp3 | Касцёл і кляштар дамініканаў. | |
chunk_091.mp3 | Дом Сапегаў. | |
chunk_092.mp3 | Пазасталы цэлы квартал на Камуністычнай у раёне кляштару дамініканаў пры яе стыку з Энгельса. | |
chunk_093.mp3 | Касцёл і кляштар бенедыктынак на Інтэрнацыянальнай. | |
chunk_094.mp3 | Значную частку старых дамоў паміж вуліцамі Астроўскага і Віцебскай у Ракаўскім прадмесці. Ну і многія іншыя будынкі. | |
chunk_095.mp3 | Менавіта тады быў разбомлены і згарэў правы бок вузкай і выгінастай вуліцы Камсамольскай, у выніку чаго пасля вайны яна была выпрастана і пашырана. Такі самы лёс спасціг і ўвесь квартал паміж Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай. | |
chunk_096.mp3 | Пагадзіцеся, тое, што я апісаў, вось гэта быў зусім іншы Мінск - горад, які нёс зусім іншую гістарычную памяць. | |
chunk_097.mp3 | Існуе кніга "Хто разбурыў Вільню?". Таксама апісвае падзеі ліпеня 1944 году. У літоўцаў больш магчымасцяў для працы з архівамі і свабоды ўсё гэта выдаць на паперы афіцыйна. Пра Мінск, на жаль, такой кнігі пакуль няма. | |
chunk_098.mp3 | Толькі савецкі міф пра дэміурга Сталіна, які варушыць вусамі і будуе новы горад. Трэба зазначыць: Мінск не ўнікальны ў сваіх праблемах. | |
chunk_099.mp3 | Але Гданьск, Варшаву, Вроцлаў ці Дрэздэн менавіта адбудоўвалі. А яны пацярпелі куды страшней. | |
chunk_100.mp3 | То бок аднаўлялі старую планіроўку, гістарычныя аб'екты. |
End of preview. Expand
in Data Studio
README.md exists but content is empty.
- Downloads last month
- 65